wd wp Пошук:

Слава Макаравіч Сакалоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сакалоў. Слава Макаравіч Сакалоў (21 лютага 1937, Ерэван) — беларускі мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1967 годзе, у 1968—1979 гадах выкладаў у ім. Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года.

Творчасць

Мазаіка на ўнутранай паверхні Кальца Славы Кургана Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі
Мазаіка «Мір» на будынку Магілёўскай абутковай фабрыкі

Працуе ў мазаіцы, габелене, мастацкім афармленні інтэр’ераў. Сярод лепшых работ: мазаікі на ўнутранай паверхні Кальца Славы Кургана Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі (1969), «Беларусь партызанская» на тарцы гасцініцы «Турыст» у Мінску (1973, з А. Кішчанкам), «Мір» на будынку абутковай фабрыкі (1985), мастацкае афармленне (1975) і габелен «Квітней, Беларусь» (1981, з З. Літвінавай) у Палацы культуры аб’яднання «Хімвалакно» — усе ў Магілёве, сграфіта «Радзіма», «Космас», «Мы за мір» на жылых будынках у Мазыры (1976—1978, з В. Мігалем), дэкаратыўны рэльеф у інтэр’еры Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску (1985, з Г. Несцеравым). Працуе таксама ў станковым жывапісе.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ерэване
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага