wd wp Пошук:

Славацкі Карст

Слава́цкі Карст[1] (славацк.: Slovenský kras, Slovenský kras) — горны масіў ва ўсходняй Славакіі і часткова ў Венгрыі. З 1973 года ахоўваецца як унікальная форма рэльефу, з 1 сакавіка 2002 года аб’яўлены нацыянальным паркам. Акрамя таго, тэрыторыя парка з’яўляецца біясферным запаведнікам, а пячоры Славацкага карста — помнікам ЮНЕСКА.

Масіў складзены вапнякамі і даламітамі, прадстаўляе сабой вялікія плато і карставыя даліны. Пакрыты дубовымі і грабавымі лясамі. Вышэйшы пункт — 947 м н.у.м.

Зноскі

  1. БРЭ/Западные Карпаты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Заходнія Карпаты
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Славакіі
Катэгорыя·Горы Славакіі
Катэгорыя·Карставыя масівы
Катэгорыя·Біясферныя рэзерваты Славакіі
Катэгорыя·Нацыянальныя паркі Славакіі