wd wp Пошук:

Слабадскі раён

Слабадскі́ раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1926—1927 гадах, назва Мазырскага раёна з кастрычніка 1926 года ў сувязі з пераносам цэнтра раёна ў вёску Слабада. Уваходзіў у Мазырскую акругу.

Гісторыя

5 кастрычніка 1926 года Мазырскі раён Мазырскай акругі БССР быў перайменаваны ў Слабадскі, яго цэнтр перанесены з горада Мазыр у вёску Слабада. У склад раёна ўваходзілі 14 сельсаветаў: Асавецкі, Бабраняцкі, Баброўскі, Бібікаўскі, Бокаўскі (Вялікабокаўскі), Казіміраўскі, Кустаўніцкі нацыянальны польскі, Махнавіцкі, Міхалкаўскі, Мялешкавіцкі, Прудкоўскі, Скрыгалаўскі, Слабадскі і Тварычаўскі нацыянальны польскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны: Бабраняцкі, Баброўскі, Прудкоўскі, Слабадскі сельсаветы перададзены ў склад Калінкавіцкага раёна; Бокаўскі (Вялікабокаўскі), Махнавіцкі, Мялешкавіцкі — у склад Каралінскага раёна; Бібікаўскі, Кустаўніцкі нацыянальны польскі, Міхалкаўскі, Тварычаўскі нацыянальны польскі — у склад Нараўлянскага раёна; Асавецкі, Казіміраўскі, Скрыгалаўскі сельсаветы — у склад Петрыкаўскага раёна.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Слабадскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Гісторыя Мазырскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Слабада (Мазырскі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе