wd wp Пошук:

Скін-эфект

Скін-эфект[1] (ад па-англійску: skin скура, абалонка + эфект), паверхневы эфект[1] — уласцівасць пераменнага электрычнага току, якая праяўляецца ў неаднародным размеркаванні ўнутры правадніка такім чынам, што шчыльнасць току найбольшая на паверхні правадніка і змяншаецца ўглыб правадніка. Электрычны ток цячэ, галоўным чынам, па «скуры» правадніка паміж паверхняй і ўзроўням, названым скін-пласт.

Скін-эфект тлумачыцца тым, што пад уплывам знешняга пераменнага поля свабодныя электроны правадніка ствараюць віхравыя токі, поле якіх кампенсуе знешняе поле ў аб’ёме правадніка[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Электрадынаміка
Катэгорыя·Фізіка кандэнсаванага стану
Катэгорыя·Фізіка суцэльных асяроддзяў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара