wd wp Пошук:

Скульптуры Марыі і Яна Багаслова з Мсцібава

Скульптуры Марыі і Яна Багаслова — познегатычныя скульптуры XVI ст.[2] — першай паловы XVII ст.[1] з касцёла Яна Хрысціцеля[1] у в. Мсцібава Ваўкавыскага раёна, выкананыя ў традыцыях «ламанага стылю». Захоўваюцца ў Музеі старажытнабеларускай культуры НАН РБ[2].

Апісанне

Скульптуры адлюстроўваюць персанажаў кампазіцыі «Распяцце з прадстаячымі» — Марыю Магдаліну[2], або Дзеву Марыю[1] і Яна Багаслова[2][1]. Святыя апрануты ў хітоны, паверх іх плашчы-гімаціі. Адзенне прагожа спадае і драпіруецца глыбокімі ломкімі складкамі, якія падкрэсліваюць выразную лінію контуру. Укладзены ў характар пластычнай формы рух выяўляецца прыёмамі святла і ценю. Наўмысная напружанасць пастаў, павышаная экспрэсія, некалькі выцягнутыя прапорцыі фігур, што нагадваюць рэльеф і лепш за ўсё ўспрымаюцца франтальна, лінеарнасць складак вопраткі збліжаюць мсібаўскія скульптуры з работамі познегатычных майстроў[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Музей старажытнабеларускай культуры. Альбом. Мінск. УП “Выдавецтва «Беларусь». ISBN 985-01-0509-7
  2. 1 2 3 4 5 Лявонава А. К. Старажытнабеларуская скульптура. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 208 с. — ISBN 5-343-00155-6.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·З’явіліся ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Скульптуры паводле алфавіта
Катэгорыя·Славутасці Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·Драўляныя скульптуры
Катэгорыя·Скульптуры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гатычнае мастацтва Беларусі
Катэгорыя·Мсцібава
Катэгорыя·Музей старажытнабеларускай культуры