Скульптуры Марыі і Яна Багаслова — познегатычныя скульптуры XVI ст.[2] — першай паловы XVII ст.[1] з касцёла Яна Хрысціцеля[1] у в. Мсцібава Ваўкавыскага раёна, выкананыя ў традыцыях «ламанага стылю». Захоўваюцца ў Музеі старажытнабеларускай культуры НАН РБ[2].
Скульптуры адлюстроўваюць персанажаў кампазіцыі «Распяцце з прадстаячымі» — Марыю Магдаліну[2], або Дзеву Марыю[1] і Яна Багаслова[2][1]. Святыя апрануты ў хітоны, паверх іх плашчы-гімаціі. Адзенне прагожа спадае і драпіруецца глыбокімі ломкімі складкамі, якія падкрэсліваюць выразную лінію контуру. Укладзены ў характар пластычнай формы рух выяўляецца прыёмамі святла і ценю. Наўмысная напружанасць пастаў, павышаная экспрэсія, некалькі выцягнутыя прапорцыі фігур, што нагадваюць рэльеф і лепш за ўсё ўспрымаюцца франтальна, лінеарнасць складак вопраткі збліжаюць мсібаўскія скульптуры з работамі познегатычных майстроў[2].