wd wp Пошук:

Скрытніца лісахвостападобная

Скрытніца лісахвостападобная[3][4] (Crypsis alopecuroides) — від раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы.

Апісанне

Аднагадовая травяністая расліна, 10-30 (65) см. Сцеблы нярэдка з недаразвітымі пазухавымі парасткамі. Похва верхняга ліста не пашырана, цыліндрычная, не даходзіць да суквецця або радзей ахоплівае яго толькі ў ніжняй частцы. Суквецце вузка-цыліндрычнае, да 9 см даўжынёй. Каласкі ≈2 мм даўжынёй. Тычынак 3[4]. Пылавікоў 3, даўжынёй 0.6-1 мм. Зярноўка эліпсоідная 1-1.2 мм даўжынёй[5].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы; натуралізаваны на захадзе ЗША[6][7][5].

Ва Украіне від расце на прырэчных глеіста-пясчаных месцах, саланцаватых лугах (у подах), галечніках, ля дарог — па Дняпру, Днястру, Северскаму Данцу і іх прытоках, у подах на поўдні стэпу спарадычна[4].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 465. (руск.) (укр.)
  5. 1 2 plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  6. bgbm.org. (англ.)
  7. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Метлюжковыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі