wd wp Пошук:

Скрыпава

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Скрыпава (значэнні). Скрыпава — возера ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Нарач. Знаходзіцца за 3,5 км на паўднёвы захад ад горада Мядзел, за 0,3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Качаргі, паміж азёрамі Мястра і Баторына. Адносіцца да Нарачанскай групы азёр.

Плошча паверхні возера — 0,01 км². Даўжыня — 0,18 км, найбольшая шырыня — 0,07 км, даўжыня берагавой лініі — 0,41 км[1]. Возера праточнае. Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з поўначы на поўдзень. Вадазбор плоска-нізінны. Берагі невысокія, травяністыя. У паўднёвай частцы возера выцякае ручай у возера Мястра. Вада возера — гідракарбанатна-кальцыева-магніевая. Трафічны статус вадаёма — эўтрофны, з прыкметамі дыстрафіі.

Зноскі

  1. Возера Скрыпава / Водныя рэсурсы Нацыянальнага парку «Нарачанскі» (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Нарачанская група азёр
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Басейн Нарачы