wd wp Пошук:

Серхіа Агуэра

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Се́рхіа Леане́ль «Кун» Агуэ́ра дэль Касты́лья (ісп.: Sergio Leonel «Kun» Agüero del Castillo; нар. 2 чэрвеня 1988, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2006—2021). Мянушку «Кун» атрымаў з-за любові да японскага персанажа мультыплікацыйных фільмаў Кум-Кума. Мае пашпарт грамадзяніна Іспаніі[3].

Клубная кар’ера

Серхіа далучыўся да моладзевай сістэмы «Індэпенд’ентэ» ва ўзросце дзевяці гадоў. Дэбютаваў за клуб у дарослым футбаоле ажно ў 15 гадоў і 35 дзён, усталяваўшы гэтым самым рэкорд яке самы малады ігрок у гісторыі лігі. Цягам некалькіх гадоў стаў асноўным іграком клуба. 30 мая 2006 года Агуэра афіцыйна перайшоў у склад мадрыдскага «Атлетыка» за 23 млн еўра, пераўзышоўшы папярэдні трансферны рэкорд клуба[4].

28 ліпеня 2011 года, «Манчэстэр Сіці» пацвердзіў той факт, што Агуэра падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам[5]. Трансфер, як паведамлялася, быў ацэнены ў памеры 38 мільёнаў фунтаў[6][7]. Серхіа дэбютаваў за клуб 15 жніўня ў гульні супраць «Суонсі Сіці», якая скончылася перамогай манчэстэрцаў з лікам 4:0. Агуэра выйшаў на замену на 59-й хвіліне забіў свой ​​першы гол за клуб пасля дзевяці хвілін выхаду на пляцоўку.

У 2012 годзе атрымаў прэмію найлепшага іграка клуба паводле вынікаў галасавання заўзятараў каманды.

У маі 2021 года стала вядома, што Агуэра ў ліпені ў якасці свабоднага агента папоўніць склад «Барселоны»[8]. З-за траўмы дэбютаваў за каталонцаў толькі 17 кастрычніка 2021 года, калі выйшаў на замену ў матчы з «Валенсіяй» (3:1). Пасля матча 30 кастрычніка супраць «Алавеса» (1:1) трапіў у бальніцу з дыягназам арытмія. У лістападзе стала вядома, што нападнік прапусціць як мінімум тры месяцы, а ў снежні Агуэра абвясціў аб завяршэнні кар’еры з-за праблем са здороўем[9].

Міжнародная кар’ера

3 верасня 2006 года Серхіа дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Аргенціны, замяніўшы ў матчы супраць Бразіліі на 66-й хвіліне Карласа Тэвеса. Сама гульня скончылася паражэннем аргенцінцаў з лікам 0:3.

Дасягненні

Клубныя

«Атлетыка»:

«Манчэстэр Сіці»:

Міжнародная

Аргенціна:

Зноскі

  1. Sergio Agüero // FBref.com
  2. Sergio Leonel Agüero // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Агуэро получил испанский паспорт(недаступная спасылка). championat.ru
  4. Atlético agree fee for Independiente starlet Архівавана 26 кастрычніка 2012.. ESPN Soccernet.
  5. Sergio Aguero joins Manchester City Архівавана 7 жніўня 2011.. MCFC.co.uk
  6. Sergio Aguero completes £35 million transfer to Manchester City. Daily Telegraph
  7. Manchester City move ‘felt right’ says Sergio Aguero. Independent
  8. Футбол. Серхио Агуэро стал игроком “Барселоны”. pressball.by
  9. Серхио Агуэро закончил карьеру футболиста. football.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Індэпенд’ентэ
Катэгорыя·Футбалісты Аргенціны
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па футболе
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Буэнас-Айрэсе
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Аргенціны
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі