wd wp Пошук:

ФК Алавес

«Дэпартыва Алавес» (баскск.: і ісп.: Deportivo Alavés) або проста «Алавес» — баскскі прафесійны футбольны клуб з горада Віторыя-Гастэйс, у правінцыі Алава, у аўтаномнай супольнасці Краіна Баскаў.

Найлепшыя гады клуба — пачатак XXI стагоддзя, калі каманда рэгулярна фінішавала ў верхняй частцы чэмпіянату Іспаніі, стала ўдзельнічаючы ў змаганні за трапленне ў еўракубкі (двойчы гэта змаганне сканчалася поспехам). Найлепшым вынікам у чэмпіянаце з’яўляецца 6-е месца ў сезоне 1999/2000, у якім каманда саступіла ўсяго тры ачкі віцэ-чэмпіёну.

Але галоўнага дасягнення ў сваёй гісторыі «Алавес» дабіўся ў наступным сезоне, у сваім дэбютным выступленні ў еўракубках, нечакана прабіўшыся ў фінал Кубка УЕФА, у якім у авертайме саступіў англійскаму «Ліверпулу» з лікам 4:5.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Алавес
Катэгорыя·Футбольныя клубы Іспаніі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1921 годзе