Сербы (сербск.: Срби) — паўднёваславянскі народ, які пражывае пераважна ў Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны, Харватыі і шэрагу іншых краін. Агульная колькасць каля 12,5 — 13 млн чалавек[16][17]. Мова сербская.
Этнічная гісторыя народа звязана з перасяленнем славянскіх плямёнаў на Балканы, як лічыцца, у VI—VII стагоддзях н. э. У IX стагоддзі ствараецца Сербскае княства, з тых часоў сербы імкнуцца да цэнтралізацыі дзяржавы.
Гэтыя працэсы былі перапынены паражэннем на Косавым полі ў 1389 годзе. Гэтую гістарычную падзею сербы справядліва лічаць нацыянальнай трагедыяй, бо з тых часоў сербскія землі трапляюць пад акупацыю Асманскай імперыі. «Асманскае ярмо» працягвалася амаль пяць стагоддзяў. Толькі ў пачатку XIX стагоддзя ўзмацняецца вызваленчая барацьба сербаў, якая прыводзіць да аўтаноміі сербскіх зямель (1833), пасля, у 1878 годзе ствараецца незалежная Сербская дзяржава. У 1918 годзе ствараецца Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 — Югаславія).
Асноўны артыкул: Сербская мова Сербы размаўляюць на сербскай мове, якая адносіцца да славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Сербская мова з’яўляецца афіцыйнай мовай у Сербіі, Чарнагорыі, а таксама адной з трох афіцыйных у Босніі і Герцагавіне.
Сербы ў Вікіцытатніку | |
Сербы на Вікісховішчы |