wd wp Пошук:

Селецкі сельсавет

Се́лецкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Селецк.

Утвораны 14 кастрычніка 1924 года ў складзе Грэскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Селец. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Пухавіцкім раёне. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Слуцкай акругі. У 1935 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вобчае. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Пухавіцкага раёна. 5 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варашылаўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Бярэзнікі, Выемка, Глод, Дубавое, Завод, Ільінка, Ніва, Паднямонец, Парэчча, Пахар і Селішча)[1]. 4 студзеня 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вецярэвіцкага сельсавета.

28 лютага 1968 года ўтвораны зноў у складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці БССР. 29 чэрвеня 2006 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вецярэвіцкага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: Борцы, Бярэзнікі, Выемка, Грыбное, Дубавое, Ельнікі, Завод, Ільінка, Карнічае, Кашалі, Ладымер, Медзенае, Міжылішча, Мірная, Пагарэлец, Паднямонец, Парэчча, Пахар, Рудзіца, Селецк, Селішча і Ямнае.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района Архівавана 22 кастрычніка 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1968 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1964 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Грэскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пухавіцкага раёна