wd wp Пошук:

Секст Юлій Афрыкан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Секст Юлій. Секст Юлій Афрыкан (лац.: Sextus Julius Africanus, грэч.: Ιούλιος Αφρικανός; каля 160, Іерусалім — каля 240) — раннехрысціянскі грэкамоўны пісьменнік, адзін з першых хрысціянскіх гісторыкаў[4]. Сачыненні Юлія Афрыкана ўключаны ў 10-ы том Patrologia Graeca.

Паходзіў з сям’і рымскіх каланістаў, у перыяд службы ў арміі Септымія Севера быў удзельнікам сірыйскага паходу 195 года. Быў прэфектам горада Эмаус. У Рыме, па даручэнні імператара Аляксандра Севера, ім была заснавана грамадская бібліятэка і напісана энцыклапедыя «Узоры» (грэч.: Κεστοί), якая змяшчае звесткі з вобласці прыродазнаўчых навук і ваеннай тактыкі. Энцыклапедыя захавалася толькі ў фрагментах у складзе аксірынхскіх тэкстаў.

Юлій быў знаёмы з Арыгенам і Арыстыдам, захаваліся два яго лісты да іх. У лісце да Арыгена ён падтрымлівае версію позняга паходжання гісторыі Сусаны (Дан. 13), а да Арыстыда ён піша пра радаслоўе Ісуса Хрыста (ліст да Арыстыда вядома па фрагментах, якія цытаваў Еўсевій Кесарыйскі).

Найбольш значным творам Юлія з’яўляецца пяцітомавая «Хранаграфія» (Chronografiai). Яна захавалася ў фрагментах у Еўсевія і Ераніма. У ёй Юлій прыводзіць храналогію біблейскай і палітычнай гісторыі свету ад яго стварэння да 221 года н.э. Паводле меркавання Юлія свет быў створаны ў 5500 годзе да нараджэння Хрыста і павінен быў існаваць на працягу 6000 гадоў.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118558706 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Sextus Julius Africanus // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Африкан // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 240 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Іерусаліме
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыкі III стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іерусаліме
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Гісторыкі царквы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 160 годзе