wd wp Пошук:

Сейсілуг

Сейсілуг вал.: Seisyllwg — раннесярэднявечная дзяржава ў Паўднёва-Заходнім Уэльсе (хутчэй княства, чым каралеўства), якая існавала ў VII—X стст.

У 720 годзе кароль Керэдыгіяна Сейсіл ап Клідаг — прамы нашчадак Керэдыга перамог Дывед і адабраў у яго вобласць Істрад-Тыві[1]. Новая дзяржава была названа ў яго гонар Сейсілугам. Гэта новаўтворанае каралеўства працягвала пашырацца. У канцы VII — пачатку VIII стагоддзяў у яго склад увайшлі Біэлт і Гвертрыніян. Мужчынская лінія роду караля Керэдыга згасла ў 872 годзе са смерцю Гургана ап Мейрыга. Скарыстаўшыся дынастычным крызісам, яго швагер Родры Вялікі захапіў Сейсілуг і зрабіў яго на некаторы час субкаралеўствам Гвінеда. Аднак пасля смерці Родры яго сын Кадэл у той ці іншай ступені аднавіў незалежнасць Сейсілуга.[2] У 904 годзе Кадэл заваяваў суседні Дывед, пасадзіўшы там свайго сына Хівела Добрага. А ў 920 годзе Хівел, атрымаўшы ў спадчыну трон Сейсілуга, аб’яднаў абедзве свае дзяржавы ў каралеўства Дэхейбарт.

Спіс каралёў

Зноскі

  1. EBK: King Rhein of Dyfed & Brycheioniog
  2. Керэдыгіян, Сейсілуг, Дэхейбарт Архівавана 6 верасня 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралеўства Сейсілуг
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы на Брытанскіх астравах
Катэгорыя·З’явіліся ў 720 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Зніклі ў 920 годзе