wd wp Пошук:

Каралеўства Керэдыгіян

Керэдыгіян (вал.: Ceredigion) — раннесярэдневяковая дзяржава ў Паўднёвым Уэльсе (хутчэй княства, чым каралеўства), якая існавала ў V—VII стст.

Каралеўства Керэдыгіян утварылася ў першай палове V стагоддзя ў выніку падзелу ўладанняў Кунеды паміж яго сынамі. Керэдыгу дасталася самая паўднёвая вобласць, якая атрымала ў яго гонар назву Керэдыгіян. У наш час гэта вобласць вядомая як Кардыганшыр. Пасля выгнання ірландцаў Керэдыг і яго нашчадкі кіравалі ў Керэдыгіяне аж да канца VII ст. У адрозненне ад іншых нашчадкаў Кунеды яны не былі васаламі каралёў Гвінеда.[1] У канцы VII стагоддзя Сейсіл ап Клідаг захапіў значную частку суседняга Дыведа, якая звалася Істрад-Тыві. У яго гонар каралеўства, якое значна павялічылася ў памерах, атрымала назву Сейсілуг.

Спіс каралёў

Зноскі

  1. Керэдыгіян на сайце «Усе манархіі свету» Архівавана 6 верасня 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў V стагоддзі
Катэгорыя·Гісторыя Уэльса
Катэгорыя·Каралеўствы
Катэгорыя·Зніклі ў VII стагоддзі
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы на Брытанскіх астравах
Катэгорыя·Сярэдневяковыя каралеўствы Уэльса