wd wp Пошук:

Свірнавы даўганосік

Сві́рнавы даўгано́сік[1], Свіроначны слонік[2] (Sitophilus granarius) — від цвердакрылых з сямейства Слонікі (Curculionidae).

Апісанне

Афарбоўка цёмна-карычневая, даўжыня цела 3—4 мм, крылы недаразвітыя, таму лётаць не можа.

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны паўсюдна. Завозіцца ў розныя месцы разам са збожжам.

Экалогія

Яйкі жаўтлявыя, даўжынёй 0,6—0,7 мм. Лічынкі бязногія, даўжынёй да 3 мм, з карычневай галавой. Кукалкі жаўтлявыя, даўжынёй 2,7 мм. Наносіць вялікую шкоду запасам збожжа. Жукі і лічынкі пашкоджваюць пшаніцу, жыта, ячмень, рыс. Лічынкі выядаюць ў збожжы ўвесь эндасперм, пакідаючы толькі абалонку.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. Слоўнік тэрміналёгіі агульнае расьлінагадоўлі (праект). Менск: Інбелкульт, 1930

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Даўганосікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара