Сві́рнавы даўгано́сік[1], Свіроначны слонік[2] (Sitophilus granarius) — від цвердакрылых з сямейства Слонікі (Curculionidae).
Афарбоўка цёмна-карычневая, даўжыня цела 3—4 мм, крылы недаразвітыя, таму лётаць не можа.
Распаўсюджаны паўсюдна. Завозіцца ў розныя месцы разам са збожжам.
Яйкі жаўтлявыя, даўжынёй 0,6—0,7 мм. Лічынкі бязногія, даўжынёй да 3 мм, з карычневай галавой. Кукалкі жаўтлявыя, даўжынёй 2,7 мм. Наносіць вялікую шкоду запасам збожжа. Жукі і лічынкі пашкоджваюць пшаніцу, жыта, ячмень, рыс. Лічынкі выядаюць ў збожжы ўвесь эндасперм, пакідаючы толькі абалонку.