wd wp Пошук:

Свінарый пальцавы

Свінарый пальцавы (лац.: Cynodon dactylon, сінонімы — Panicum dactylon, Capriola dactylon) — травяністая расліна; від роду Свінарый (Cynodon) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15-50 см. Мае тоўстыя доўгія далікатныя карэнішчы, ляжачыя ўзыходзячыя сцеблы з вузкім жорсткім лісцем.

Распаўсюджанне

Радзіма — паўднёвая Еўропа, паўночная Афрыка, Азія і Аўстралія.

Прымяненне

Кармавая расліна

Святлалюбная солестойкая і засухаўстойлівая расліна. У пустынных і паўпустынных зонах, у прыватнасці, у зоне авечкагадоўлі, выкарыстоўваецца як кармавая расліна.

Лекавая расліна

Карэнішчы з каранямі выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне розных краін. Мае мачагоннае, слабільнае, слабое гіпатэнзіўнае дзеянне. Экстракты расліны ў даследаваннях прадэманстравалі выяўленыя болесуцішальныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Ali Esmail Al-Snafi et al.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Метлюжковыя