wd wp Пошук:

Свідзіна

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Свідзіна (значэнні). Свідзі́на[3] (Swida) — падрод раслін роду Кізіл (Cornus) у сямействе Кізілавыя (Cornaceae).

Батанічнае апісанне

Лістападныя кусты або дрэвы вышынёй 1,5—6 м. Лісце супраціўнае, суцэльнае, чаранковае. Кветкі белыя, у шчытка- ці парасонападобных суквеццях. Плод — сакаўная, чорная або белая касцянка.

Таксанамія

Уключаны як падрод у род Кізіл (Cornus), часам вылучаюць у асобны род.

Каля 20—30 відаў.

Арэал і біялогія

Пашыраны ва Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы. У Беларусі 1 від — Свідзіна крывава-чырвоная (Cornus sanguinea). Трапляецца на схілах у лісцевых і мяшаных лясах. Больш за 10 відаў прайшлі інтрадукцыйную праверку ЦБС НАН РБ[3]. Выведзена шмат садовых форм.

Выкарыстанне

Дэкаратыўныя, тэхнічныя і меданосныя расліны. З насення атрымліваюць тэхнічны алей. З галін вырабляюць кошыкі і маты. Драўніна выкарыстоўваецца ў дэкаратыўным мастацтве. Расліны высаджваюць з мэтай замацавання пяскоў і схілаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Кізілавыя
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Тэхнічныя культуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL