wd wp Пошук:

Святца

Свя́тца — возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, на паўночнай ускраіне горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 0,29 км². Даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,59 км. Даўжыня берагавой лініі 2,07 км. Найбольшая глыбіня 4,1 м, сярэдняя 2,6 м. Аб′ём вады 0,76 млн м³. Плошча вадазбору 4,1 км².

Катлавіна возера падпруднага тыпу. Схілы катлавіны на поўначы нізкія, часткова разараныя, месцамі змяняюцца балотамі, на поўдні камавыя ўзгоркі вышынёй да 15 м, пад забудовамі. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя, на поўдні вышынёй да 0,5 м. Пойма шырынёй 5—70 м. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем, вузкая прыбярэжная частка (акрамя заходняй) пясчаная. Возера эўтрофнае з прыкметамі антрапагеннага забруджвання. Зарастае слаба. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 3—15 м. Расліннасць пашырана да глыбіні 1 м. На захадзе выцякае ручай у возера Бярэжа.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лінь, плотка, карась і іншыя віды рыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы без ілюстрацый
Катэгорыя·Басейн Друйкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Браслаўская група азёр
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна