wd wp Пошук:

Святлана Уладзіміраўна Барташ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барташ.

Святлана Уладзіміраўна Барташ (нар. 4 мая 1969, Салава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі эканаміст, палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1].

Біяграфія

Нарадзілася 4 мая 1969 года ў вёсцы Салава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў галінах аграпрамысловага комплексу».

Працавала эканамістам па працы, галоўным эканамістам калгаса «Іскра» Драгічынскага раёна; на розных пасадах у эканамічным аддзеле ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Драгічынскага райвыканкама, намеснікам начальніка, начальнікам эканамічнага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Драгічынскага райвыканкама; старшынёй Драгічынскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу; старшынёй Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў.

Дэпутат Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага, дваццаць сёмага і дваццаць восьмага скліканняў; член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[2].

Сям’я

Мае сына.

Узнагароды

Зноскі

  1. Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Брестской области Архівавана 2 студзеня 2020.
  2. Барташ Святлана Уладзіміраўна
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі