У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барташ.
Святлана Уладзіміраўна Барташ (нар. 4 мая 1969, Салава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі эканаміст, палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1].
Нарадзілася 4 мая 1969 года ў вёсцы Салава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне ў галінах аграпрамысловага комплексу».
Працавала эканамістам па працы, галоўным эканамістам калгаса «Іскра» Драгічынскага раёна; на розных пасадах у эканамічным аддзеле ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Драгічынскага райвыканкама, намеснікам начальніка, начальнікам эканамічнага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Драгічынскага райвыканкама; старшынёй Драгічынскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу; старшынёй Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў.
Дэпутат Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага, дваццаць сёмага і дваццаць восьмага скліканняў; член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[2].
Мае сына.