wd wp Пошук:

Святлана Уладзіміраўна Адзінцова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адзінцова. Святлана Уладзіміраўна Адзінцова (нар. 8 лістапада 1964, Ксты, Полацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі хірург, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1]. Кандыдат медыцынскіх навук.

Біяграфія

Нарадзілася 8 лістапада 1964 года ў в. Ксты Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; клінічную ардынатуру пры Віцебскім медыцынскім інстытуце па спецыяльнасці «Хірургія».

Працавала медсястрой хірургічнага аддзялення Полацкай цэнтральнай раённай бальніцы; урачом-хірургам па аказанні экстраннай дапамогі хірургічнага аддзялення Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы; загадчыкам хірургічнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбнай рабоце, галоўным урачом Полацкай гарадской паліклінікі; намеснікам галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай службе, галоўным урачом Полацкага гарадскога тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання; галоўным урачом Полацкай цэнтральнай гарадской паліклінікі, намеснікам галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы.

Выбіралася дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25, 26, 27 і 28-га скліканняў.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[2]. Уваходзіць у склад рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Фінляндскай Рэспублікі.

Сям’я

Замужам, мае сына і дачку.

Узнагароды

Зноскі

  1. Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Витебской области Архівавана 15 лютага 2020.
  2. Адзінцова Святлана Уладзіміраўна
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Кандыдаты медыцынскіх навук
Катэгорыя·Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання