wd wp Пошук:

Святаяннік распасцёрты

Святаяннік распасцёрты[3][4] (Hypericum humifusum) — від травяністых раслін сямейства Святаяннікавыя (Hypericaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, акрамя ўсходу і Скандынавіі і на захадзе Паўночнай Афрыкі.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна 5-15 см вышынёй. Сцеблы шматлікія, прасцёртыя, часам галінастыя, 5-15 см вышынёй. Лісце коратка чарашковае, падоўжана-авальнае, тупое, па краі з рэдкімі чорнымі залозкамі. Пялёсткі бледна-жоўтыя, 6-7 мм даўжынёй, у верхняй частцы з чорнымі кропкавымі залозкамі[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе, акрамя усходу і Скандынавіі і на захадзе Паўночнай Афрыкі; натуралізаваны ў Новай Зеландыі, Аргенціне[5][6][7].

Ва Украіне від расце на камяністых схілах, пясках, палях — у Закарпацці, Карпатах, Прыкарпацці, Валынскім лесастэпе (Ровенская вобласць, Краснаармейск) і заходнім лесастэпе (Львоўская вобласць)[4].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 101. (руск.)  (укр.)
  5. bgbm.org (нявызн.). (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org (нявызн.). (англ.)
  7. npgsweb.ars-grin.gov (нявызн.). (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Святаяннікавыя
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Флора Еўропы