wd wp Пошук:

Святаяннік валасісты

Святаяннік валасісты[3][4] (Hypericum hirsutum) — від травяністых раслін сямейства Святаяннікавыя (Hypericaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Алжыры, заходняй Азіі да паўночна-заходняга Кітая і паўночнага Ірана.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна, 50-100 см вышынёй, часта са шматлікімі сцебламі. Сцябло мала разгалінаванае, цыліндрычнае, верхняя частка разгалінаваная, драўняная аснова. Сцябло і лісце пакрытыя густымі валасінкамі. Лісце коратка чарашковае, даўгавата-яйкападобнае або эліптычнае, 1.7-5 см даўжынёй, з рассеянымі чорнымі кропкавымі залозкамі. Суквецце — шырокая, шчыльная, шмат-разгалінаваная гронка. Пялёсткаў і чашалісцікаў 5; тычынак шмат. Пялёсткі залаціста-жоўтыя, 8-10 мм даўжынёй. Плод — 3-чаткавая скрыначка[4][5]. Насенне карычневае, ≈ 1 мм[6].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе, Алжыры, заходняй Азіі да паўночна-заходняяга Кітая і паўночнага Ірана[7][8][9].

Ва Украіне від расце ў лясах, хмызняках, у Закарпацці, Прыкарпацці, Лесастэпе, звычайна; у паўночнай частцы Стэпу і Крыму ў перадгор’ях (у букавых лясах), рэдка[4].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 67. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 101. (руск.) (укр.)
  5. luontoportti.com. (англ.)
  6. efloras.org. (англ.)
  7. bgbm.org. (англ.)
  8. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  9. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Святаяннікавыя
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Флора Азіі