wd wp Пошук:

Святаслаў Усеваладавіч Лазарэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лазарэвіч. Святаслаў Усеваладавіч Лазарэвіч (нар. 14 лютага 1951, в. Мацеевічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне батанікі і генетыкі. Доктар біялагічных навук (2003), дацэнт (1991).

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (спецыяльнасць «Аграномія», спецыялізацыя «Селекцыя і насенняводства», 1973; аспірантура, спецыяльнасць «Генетыка», 1978), Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (дактарантура, спецыяльнасць «Батаніка», 1999).

Працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства (1973—1975, аддзел селекцыі пшаніцы, лабараторыя генетыкі і цыталогіі, малодшы навуковы супрацоўнік), Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (1975—1993 і з 1996 — агранамічны факультэт, кафедра батанікі і фізіялогіі раслін, прафесар), Ecole Nationale Superieure Agronomique de Toulouse (Францыя 1994—1995).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: генетыка і біялогія размнажэння трыцікале; эвалюцыя анатамічнага будовы сцябла злакаў; методыка выкладання батанікі ў сельскагаспадарчай ВНУ. Аўтар 6 вучэбных выданняў і манаграфій[1].

Асноўныя публікацыі

Зноскі

  1. ЛАЗАРЭВІЧ СВЯТАСЛАЎ УСЕВАЛАДАВІЧ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі агранамічнага факультэт БДСГА
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў