Светласе́льскі (руск.: Светлосельский), да 2008 года вёска Светласе́льская[1][2] (трансліт.: Svietlasieĺskaja, руск.: Светлосельская) — аграгарадок у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад і з’яўляецца цэнтрам Светласельскага сельсавета.
Знаходзіцца за 2 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна і чыгуначнай станцыі Шуміліна, за 43 км ад Віцебска, каля аўтамабільнай дарогі Р20 (Віцебск—Шуміліна).