Сваташы́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Сваташыцы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Негацінскі сельсавет у складзе Дубровенскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Негаціна. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сваташыцы, сельсавет перайменаваны ў Сваташыцкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Дубровенскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Малабахаўскага сельсавета[1].