wd wp Пошук:

Сварог

Сваро́г[1] — у славянскай міфалогіі бог неба, нябеснага агню. У старажытнагрэчаскай міфалогіі яму адпавядаў бог Гефест. У язычніцкім пантэоне Сварог займаў другаснае месца.

Паводле старажытнага міфа, Сварог злучыў неба і зямлю, навучыў людзей каваць жалеза. Яму прыпісвалася ўвядзенне манагамнага шлюбу і кары за парушэнне гэтага звычаю (парушальнікаў быццам бы кідаў у вогненную печ).

Паступова Сварог страціў значэнне галоўнага божаства. Ім стаў Дажбог, потым Пярун[1]. З пашырэннем хрысціянства рысы Сварога як апекуна шлюбу нададзены Кузьме[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Багі агню
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Славянскія багі
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Багі-кавалі
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам