wd wp Пошук:

Саюз Міхаіла Архангела

Эмблема Саюза

«Саюз Міхаіла Архангела», Рускі народны саюз імя Міхаіла Архангела (руск.: Союз Михаила Архангела) — чарнасоценная арганізацыя ў Расійскай імперыі ў 19081917 гг.

Гісторыя і дзейнасць

Узнік у пачатку 1908 г. у выніку выхаду з «Саюза рускага народа» шэрагу ультраправых дзеячаў на чале з У. М. Пурышкевічам (старшыня саюза да лютага 1917 г.). Названы ў гонар нябеснага апекуна цара Міхаіла Фёдаравіча, хаснавальніка дынастыі Раманавых. Кіруючы орган, які абіраўся на з’ездах на 3 гады — Галоўная палата з 14 членаў. «Саюз» меў аддзелы ў Маскве, Кіеве, Адэсе, Мінску, Гомелі, Магілёве, Бабруйску і інш. Праграма ў значнай ступені супадала з праграмай «Саюза рускага народа», але прызнавала неабходнасць Дзяржаўнай думы пры поўным пазбаўленні выбарчых правоў яўрэяў, падтрымлівала аграрную палітыку П. А. Сталыпіна. Дзеячы «Саюза» выступалі ў друку (газета «Колокол», штотыднёвікі «Прямой путь», «Зверобой»), распаўсюджвалі свае кнігі і брашуры, праводзілі сходы, гутаркі, масавыя акцыі, арганізоўвалі антысеміцкія кампаніі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. дзейнасць «Саюза» спынена.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Антысемітызм у Расійскай імперыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Рускія аб’яднанні і рухі
Катэгорыя·Манархізм
Катэгорыя·Рускі нацыяналізм