wd wp Пошук:

Сафійскі метрапалітэн

Сафійскі метрапалітэн (балг.: Софийско метро) — сістэма ліній метрапалітэна ў Сафіі, сталіцы Балгарыі, адзіны метрапалітэн у краіне.

Складаецца з двух ліній працягласцю 39 км з 34 станцыямі. Сярэдняя адлегласць паміж станцыямі 1100 м, даўжыня платформ на Першым радыусе 120 м (разлічаныя на 6 вагонаў стандартнай даўжыні), а на Другім радыусе 104 м. Выкарыстоўваецца каляіна 1435 мм, стандартная для Еўропы. Сілкаванне ад кантактнай рэйкі, з напружаннем 825 В. Максімальная хуткасць цягнікоў — 90 км/г, мінімальна магчымы інтэрвал паміж цягнікамі — 90 секунд.

Зноскі

  1. Телефон и интернет в метрото в София (снимки)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Метрапалітэны паводле алфавіта
Катэгорыя·Сафія
Катэгорыя·Метрапалітэны Балгарыі