wd wp Пошук:

Сатаніў

Сатаніў[1] (укр.: Сатанів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Гарадоцкім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны на рацэ Збруч. Мястэчка размешчана на тэрыторыі нацыянальнага прыроднага парку “Падольскія Тоўтры”, вядома з 1404 г., магдэбургскае права мае з 1641 г. Каля Сатанава размешчана радовішча мінеральных вод. У мястэчку захавалася шмат помнікаў даўніны, сярод якіх замак XIV-XVI ст., помнікі культавай і свецкай архітэктуры XV-ХІХ ст., габрэйскія могілкі XVI ст. і інш.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Хмяльніцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна (Хмяльніцкая вобласць)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта