wd wp Пошук:

Сасіска

Венскія сасіскі

Сасіска (ад фр.: saucisse) — каўбасны выраб, вырабляецца са здробненага (пракручанага) варанага мяса жывёл або птушкі (або яго заменнікаў). Па сутнасці, уяўляе сабой маленькую каўбаску, аднак у адрозненне ад звычайнай каўбасы звычайна ўжываецца ў ежу пасля тэрмічнай апрацоўкі (варэння, смажання). Блізкімі да такіх разнавіднасцяў каўбасных вырабаў з’яўляюцца шпікачкі. Тоўстая кароткая сасіска вядомая як сардэлька.

Сучасныя сасіскі вынайшаў мяснік Іаган Ланер (1772-1845), які пераехаў з Франкфурта ў Вену, 13 лістапада 1805 года. Пытанне аб тым, хто менавіта вынайшаў сасіскі, з’яўляецца старой спрэчкай паміж гарадамі Франкфурт і Вена. У Франкфурце сасіскі вырабляліся са сярэднявечча, але ў венскіх сасісках ўпершыню выкарысталі сумесь ялавічыны і свініны - рэцэптура, па якой вырабляюцца сучасныя сасіскі. Сасіскі сталі асноўным інгрэдыентам венскай і нямецкай кухні.

Гл.таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Каўбасы
Катэгорыя·Мясаперапрацоўка