wd wp Пошук:

Сасноўскае

Сасно́ўскае — возера ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 8 км на захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Пабеда.

Плошча паверхні 0,29 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Найбольшая глыбіня 7,6 м, сярэдняя 3,9 м. Даўжыня берагавой лініі 2,82 км. Аб’ём вады 1,14 млн м³. Плошча вадазбору 1,28 км.

Катлавіна Сасноўскага возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны сугліністыя, спадзістыя. Вышыня схілаў 2—5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй 0,1—0,4 м, пясчаныя, на паўночным усходзе тарфяністыя. Літараль шырынёй ад 10—20 да 100 метраў, схілы сублітаралі стромкія. У сярэдзіне возера дно плоскае. Да глыбіні 2,5 м дно пясчанае, да 4—4,5 м пясчанае (месцамі перакрыта слоем торфу), глыбей выслана гліністым ілам і сапрапелем.

Возера эўтрофнае, бяссёкавае. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3,5 м. Палоса прыбярэжнай надводнай расліннасці шырынёй да 10 метраў, на ўсходзе возера да 40 метраў.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Шумілінскага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак