wd wp Пошук:

Сараканайск

Сараканайск[1] (трансліт.: Sarakanajsk, руск.: Сараканайск) — былы пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіў у склад Пашкаўскага сельсавета. З 1978 года ў складзе Магілёва, на паўночна-заходняй ускраіне горада.

Гісторыя

Паводле карт 1920-1930-х гг. тэрыторыя горада Магілёва межавала з землямі латышскага калгаса «Сарканайс Земніекс» («Чырвоны селянін»), на якіх даволі кампактна пражывалі латышы. Тым не менш ва ўспамінах мясцовых жыхароў больш адклалася назва «Сарканс арайс» («Чырвоны араты») і яе скажонае вымаўленне «Сарканайск». Мясцовыя жыхары, якія памятаюць латышоў, адзначалі, што пажылыя латышы захоўвалі прыкметы нацыянальнай культуры ў хатнім інтэр’еры і, верагодна, мову[2].

Уваходзіў у склад Пашкаўскага сельсавета Магілёўскага раёна. 31 мая 1978 года ўвайшоў у склад Ленінскага раёна Магілёва[3].

Забудова

Пераважае катэджная забудова[2]. Галоўныя вуліцы Сараканайская, Дубравенскі Шлях, Латышскі праезд, завулкі Латышскі праезд 1-ы, Латышскі праезд 2-і, Сараканайскі, Сараканайскі 1-ы.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. 1 2 Могилёв (Сараканайск) Архівавана 2 мая 2019.
  3. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 31 мая 1978 г. № 2044-IX «О включении в городскую черту города Могилева деревни Казимировка и поселка Сараканайск Пашковского сельсовета Могилевского района Могилевской области» Архівавана 2 мая 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ленінскі раён (Магілёў)
Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Магілёва
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Магілёўскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы