wd wp Пошук:

Санта-Марыя

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Санта-Марыя (парт.: Santa Maria) — востраў ва ўсходняй групе Азорскіх астравоў у Атлантычным акіяне. Плошча - 96,89 км². Насельніцтва (2011 г.) - 5 552 чал.

Геаграфія

Востраў Санта-Марыя — самы паўднёвы з усіх буйных Азорскіх астравоў. Знаходзіцца ў 80,54 км на поўдзень ад вострава Сан-Мігел, у 1410 км на паўднёвы захад ад Лісабона, сталіцы Партугаліі. Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход - 16,58 км. Найбольшая шырыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад - 9,17 км.

Мае вулканічнае паходжанне. З’яўляецца самым старым з Азорскіх астравоў. Узнік у выніку вывяржэння каля 7 млн гадоў таму. Знойдзены пароды, якія датуюцца 130 - 117 млн гадоў. На працягу сваёй доўгай геалагічнай гісторыі некалькі разоў апускаўся пад ваду. Востраў Санта-Марыя адрозніваецца значна меншай сейсмічнай актыўнасцю за астатнія Азоры. Маюцца радовішчы вапны арганічнага паходжання. Найвышэйшы пункт — гара Піку-Альту (587 м).

Клімат міжземнаморскі ўмераны, пераходны да субтрапічнага. Найбольш цёплы месяц — жнівень, калі сярэдняя тэмпература трымаецца каля +22°C. У найбольш прахалодным месяцы лютым яна паніжаецца да +14°C, але ніколі не падала ніжэй за +6°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 760 мм.

Гісторыя

Адкрыты ў 1427 г. партугальскімі мараплаўцамі. Згодна паданню, сучасная назва была дадзена ў гонар Св. Марыі першапасяленцамі з поўдня Партугаліі, якія прыбылі ў 1432 г. У 1493 г. Санта-Марыю наведаў Х. Калумб падчас свайго зваротнага плавання пасля адкрыцця Новага Света.

У XVI - XVII стст. на паселішчы астравіцян некалькі разоў рабілі напады французскія, англійскія і асманскія карсары. Для абароны ўзбярэжжа было ўзведзена некалькі крэпасцяў, у тым ліку Сан-Браз і Сан-Жуан-Баптыста. Крэпасць Сан-Браз у Віла-ду-Порту існуе і ў нашы дні. У XIX ст. выхадцы з Санта-Марыі прымалі ўдзел у грамадзянскай вайне ў Партугаліі.

У 1944 г. амерыканцамі быў пабудаваны і адкрыты аэрапорт, які доўгі час выкарыстоўваўся для трансатлантычных пералётаў ваеннай авіяцыі. З канца XX ст. на востраве працуе станцыя ЕКА.

Інфраструктура

Традыцыйна жыхары вострава займаліся вырошчваннем пшаніцы, рубкай і экспартам лесу. У нашы дні лясы Санта-Марыі ахоўваюцца законам. Галоўныя галіны эканомікі — абслугоўванне паветранага і марскога транспарту і турызм.

На востраве існуе некалькі вёсак. Ролю адміністрацыйнага цэнтра выконвае вёска Віла-ду-Порту на паўднёвым усходзе. Тут працуе марскі порт, наладжана сталая паромная сувязь з востравам Сан-Мігел. Важнае эканамічнае значэнне мае аэрапорт на ўсходзе Санта-Марыі. Ён дае працу значнай частцы мясцовых жыхароў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Партугаліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі