wd wp Пошук:

Самуіл Захаравіч Слонім

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Слонім (значэнні). Самуіл Захаравіч Слонім (30 верасня 1888, Сянно, Магілёўская губерня, цяпер Віцебская вобласць — 31 кастрычніка 1937, НКУС, Менск) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканамічнай тэорыі.

Біяграфія

З купецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1905—1917 гадах член партыі меншавікоў. У 1920 годзе ўступіў ва УКП(б). У 1920-х гадах — дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (у 1926—1928 гадах — намеснік дырэктара) і Камуністычнага ўніверсітэта Беларусі, у 1928—1930 гадах — намеснік наркама асветы БССР, у 1930—1936 гадах — дырэктар Навукова-даследчага інстытута прамысловасці БССР. Пражываў у кватэры № 44 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску.

Арыштаваны 29 жніўня 1936 года ва ўласнай кватэры. 5 кастрычніка 1936 года асобай нарадай пры НКУС асуджаны за «контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасць, антысавецкую агітацыю і сувязь з польскай разведкай» да 5 гадоў ППК. 30 кастрычніка 1937 года ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР справа Слоніма была перагледжана, а ён прыгавораны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 11 жніўня 1956 года. Асабовая справа С. № 7100-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Члены РСДРП
Катэгорыя·Расстраляныя ў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Меншавікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Памерлі 31 кастрычніка
Катэгорыя·Эканамісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сянне