Са́каўшчына[1] (трансліт.: Sakaŭščyna, руск.: Саковщина) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Валожынскага сельсавета.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сакаўшчынскага сельсавета[2].
Знаходзіцца за 12 км у напрамку на захад ад горада Валожын, за 87 км ад Мінска, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Багданаў[3]. Каля аграгарадка Сакаўшчынскае вадасховішча на рацэ Заходняя Бярэзіна.