wd wp Пошук:

Сайман Бейкер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бейкер.

Сайман Бейкер (англ.: Simon Baker, таксама вядомы як Сайман Дэні (англ.: Simon Denny); нарадзіўся 30 ліпеня 1969 года) — аўстралійскі акцёр

.

Біяграфія

Сайман Бейкер нарадзіўся ў Лонсестане, Тасманія, Аўстралія, у сям’і Элізабет Лабертан, школьнай настаўніцы англійскай мовы, і Бары Бейкера, садоўніка і механіка. Ён вучыўся ў сярэдняй школе Баліны, якую скончыў у 1986 годзе. Затым Бейкер перабраўся ў Сідней, каб вывучыцца на медбрата, аднак ён так і не атрымаў дыплома. Яго ўсё часцей запрашалі на здымкі, пасля таго як ён разам з сябрам наведваў праслухоўванні ў якасці маральнай падтрымкі.

Сайман быў выгадаваны ў духу каталіцызму. Ён эмігрыраваў у Злучаныя Штаты ў 1995 годзе.

Жанаты на аўстралійскай актрысе Рэбецы Рыг (англ.: Rebecca Rigg). У пары ёсць трое дзяцей: Стэла, Клод і Гары. Да нядаўняга часу яны пражывалі ў Малібу, Каліфорнія, пакуль акцёр на час не вярнуўся назад у Сідней. У наш час сям’я жыве ў Лос-Анджэлесе.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #101338329X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Тасманія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Акцёры Аўстраліі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Новага Паўднёвага Уэльса