wd wp Пошук:

Саветы шуры рэвалюцыянераў Бенгазі

Савет Шуры Рэвалюцыянераў Бенгазі (араб. مجلس شورى ثوار بنغازي‎‎) — кааліцыя з ісламісцкіх груповак ў Бенгазі[4], якая уключаючая Ансар аль-Шарыя, Лівійскі Шчыт 1 і некалькі іншых груп[5].

Гiсторыя

Савет шуры быў утвораны ў чэрвені 2014 года ў адказ на антыiсламiсцкую аперацыю генерала Халіфа Хафтара «Годнасць», а таксама на паразу кандыдатаў-ісламістаў на выбарах у савет дэпутатаў 2014 года[6]. Дзякуючы каардынацыі сваіх дзеянняў, джыхадзісты змаглі адцясніць ЛНА і іх саюзнікаў[5].

14 ліпеня 2014 года Савет Шуры заявіў, што захапіў базу 319, якая з’яўляецца адной з найбуйнейшых ваенных аб’ектаў ва ўсходняй частцы Лiвiі. У канцы ліпеня яны ўзялі пад кантроль больш за пяць іншых баз ля Бенгазі, у тым ліку штаб-кватэру падраздзяленні спецназа Аль-Сайга. 31 ліпеня Савет паведамiў, што цалкам захапіў Бенгазі[7]. Аднак у наступныя месяцы ён страціў кантроль над большай часткай горада, які перайшоў пад кантроль Лівійскай нацыянальнай арміі[8].

У канцы снежня 2017 г. пад націскам хафтараўцаў рэвалюцыянеры адышлі са Бенгазі да Дэрны[9][10].

9 верасня 2019 адзін з верхаводаў экстрэмісцкіх фармаванняў «Саветы шуры рэвалюцыянераў Бенгазі» забiты падчас бою ля Эз-Завii[11].

Склад

Па стане на жнівень 2014 года, савет складаецца з наступных груповак[5]:

Брыгады абароны Бенгазі

Сфармавана ў чэрвені 2016 года, каб абараніць Бенгазі і Савет Шуры ад Лівійскай Нацыянальнай арміі. Брыгады абароны Бенгазі супрацьстаiць як IДIЛ, так і Лівійскай нацыянальнай арміі. У 2016 годзе брыгада прыняла ўдзел у наступу на Сірт на баку УНА.

Зноскі

  1. 1 2 The Rise and Decline of Ansar al-Sharia in Libya (нявызн.). Hudson Institute (6 красавіка 2015). Праверана 8 April 2015.
  2. Waging the Anti-ISIS Campaign in Bengazi: A Brief Profile of Salafist Commander Ismail Muhammad Al-Salabi (нявызн.). Jamestown Foundation (2 чэрвеня 2016). Праверана 2 June 2016.
  3. Maggie Michael & Hamza Hendawi. A Benghazi power, Libya militia eyed in attack (нявызн.), Associated Press (18 September 2012). Праверана 10 January 2014. Архівавана 25 ліпеня 2014.
  4. Lamloum, Imed. Libya airport battle ‘has killed at least 97’ (нявызн.) (27 July 2014). Праверана 15 September 2014.
  5. 1 2 3 McGregor, Andrew (8 August 2014). “Libya’s Ansar al-Shari’a Declares the Islamic Emirate of Benghazi”. Terrorism Monitor (The Jamestown Foundation) 12 (16). http://www.jamestown.org/single/?tx_ttnews%5Btt_news%5D=42729&tx_ttnews%5BbackPid%5D=7#.U-gKk_k7uG7. Retrieved on 15 September 2014.
  6. Libya Islamists declare control of Benghazi (нявызн.) (1 August 2014). Праверана 15 September 2014. Архівавана 6 верасня 2014.
  7. Benghazi ‘falls to al-Qaeda-linked rebels (нявызн.), Al Jazeera English (31 July 2014). Праверана 15 September 2014.
  8. Libyan army says recaptures four barracks in Benghazi. Oct 31, 2014. http://www.thestar.com.my/News/World/2014/10/31/Libyan-army-says-recaptures-four-barracks-in-Benghazi/.
  9. Last fighters standing in Benghazi leave for Derna after Haftar’s forces control of Ekhribish (нявызн.), Libyan Express .
  10. Libya: Haftar Forces Deny Extremists Fled to Derna (нявызн.), Asharq al-Awsat .
  11. СМИ: ливийская армия отбила у сил Сараджа один из южных пригородов Триполи
  12. Operation Dignity takes control of Guwarsha gate as fighting goes into seventh day (нявызн.), Libya Herald (22 October 2014). Праверана 22 October 2014.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ісламісцкія тэрарыстычныя арганізацыі
Катэгорыя·Узброеныя групоўкі ў Лівіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 2014 годзе