wd wp Пошук:

Лівійскі Шчыт 1

Лівійскi Шчыт 1 (араб. 1 درع ليبيا‎‎) — узброеная групоўка ісламістаў у Бенгазі і ўсходняй частцы Лівіі. Намінальна з’яўляецца часткай Узброенага Шчыта Лівіі і з’яўляецца членам Савета шуры рэвалюцыянераў Бенгазі[3][4].

Міністэрства абароны Лівіі ў адпаведнасці з рашэннем №29 8 сакавіка 2012 года заснавала «Шчыт Лівіі». Рашэнне №29 абвяшчае:

«У Цэнтральным рэгіёне Лівіі павінна быць сфармавана брыгада, якая павінна называцца «Лівійскі шчыт». Сілы Цэнтральнай брыгады павiнны складацца, як правіла, з паўстанцаў з наступных рэгіёнаў: Місурата, Сірт, Джафра, Бені-Валід, Тэрхуна, Алхмус, Мслат і Злітэн. Палкоўнік Махамед Ібрагім Муса прызначаецца камандзірам брыгады.»

Гэта рашэнне было падпісана міністрам абароны Усамай Абдулсаламам Алжулі. Такім чынам, назва «Шчыт Лівіі» была ўпершыню згадана лівійскім міністрам абароны.

Шчыт Лівіі ўмоўна падзелены на тры групы ва ўсходняй, цэнтральнай і заходняй Лiвiі. Лівійскi Шчыт 1 быў часткай усходняй групы войскаў. У сацыяльных сетках стаўленне да Шчыта, у параўнанні з іншымі фарміраваннямі апалчэнцаў, станоўчае, асабліва ў дачыненні да яе дабрачыннай дзейнасці[5][6].

Зноскі

  1. Wissam Ben Hamid dead says arrested Ansar spokesman; 13 militants reported to have blown themselves up (нявызн.). Libyan Herald (6 студзеня 2017). Праверана 4 February 2017.
  2. LNA forces capture Libya Shield camp in Ganfouda (нявызн.). Libya Herald.
  3. 28 قتيلا من قوات الصاعقة ببنغازى منذ بدء الاشتباكات مع أنصار الشريعة Архівавана 2 жніўня 2014 года. Youm7 29 July 2014 Accessed 3 August 2014
  4. تدهور الوضع الأمني في بنغازي وطرابلس نذير حرب جديدة Архівавана 9 жніўня 2014. Al-Arab 27 July 2014. Accessed 3 August 2014
  5. Guide to Libya’s militias (нявызн.). Bbc.co.uk (28 верасня 2012). Праверана 6 кастрычніка 2013.
  6. Benghazi Libya Shield Protests: at least 27 dead (нявызн.), Libya Herald (9 June 2013). Праверана December 16, 2013.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Грамадзянская вайна ў Лівіі
Катэгорыя·Палітыка Лівіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2011 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных