wd wp Пошук:

Рэчыцкая жаночая гімназія Гаўрылавай

Рэчыцкая жаночая гімназія Гаўрылавай — колішняя навучальная ўстанова ў Рэчыцы.

Гісторыя

5 верасня 1906 года ў Рэчыцы адкрыта першая прыватная жаночая гімназія на асабістыя сродкі Лізаветы Уладзіміраўны Гаўрылавай, жонкі рэчыцкага акруговага суддзі Мікалая Канстанцінавіча Гаўрылава[1], і спачатку значылася як пачатковае вучылішча. У 1908 г. яму афіцыйна прысвоены быў статус прагімназіі[2]

19 мая 1911 г. навучальная ўстанова ператворана ў гімназію з 7-ю асноўнымі класамі. Размяшчалася яна ў прыватным доме Сачанкі-Сакуна на рагу вуліцы Успенскай (цяпер Савецкая) і Школьнага завулка . Утрымлівалася выключна за кошт платы за навучанне, якая складала 70-100 рублёў за год з вучаніцы. Штат гімназіі складалі загадчыцы, тры законавучыцелі, восем выкладчыкаў, два класныя наглядчыкі і ўрач. Лічылася вядучай навучальнай установай да Першай сусветнай вайны. У 1911 г. у ёй праходзілі навучанне 260, а ў 1915 г. — 290 дзяўчынак[2].

У 1945 годзе ў будынку наваствораны ў Рэчыцкі землеўпарадкавальны тэхнікум Наркамата земляробства БССР[3]. Пазней у гэтым будынку размяшчаліся музычная школа, дом піянераў, гарвыканкам[1].

У 2007 годзе ў сувязі з падрыхтоўкай горада да рэспубліканскага фестывалю «Дажынкі» будынак былой жаночай гімназіі па ініцыятыве Рэчыцкага райвыканкама[4] быў выключаны з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь па заключэнні спецыяльнай камісіі Міністэрства культуры[3]. Пасля, паводле афіцыйных звестках, з прычыны невырашальных праблем з падмуркам і пагрозай абрушэння, будынак быў знесены[1]. Начальнік аддзела культуры Рэчыцкага райвыканкама Вольга Максіменка заявіла, што «без гэтага будынка цэнтральная плошча набыла выгляд сапраўднай плошчы»[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 РЕЧИЦА Архівавана 10 мая 2019.
  2. 1 2 Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Гомельщина Архівавана 10 мая 2019.
  3. 1 2 История колледжа Архівавана 10 мая 2019.
  4. 1 2 В Речице снесли историческое здание женской гимназии 05.06.2007 Архівавана 10 мая 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Гімназіі Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Рэчыцы
Катэгорыя·Адукацыя ў Рэчыцы
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Знішчаныя збудаванні Беларусі
Катэгорыя·2007 год у Беларусі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Рэчыцы
Катэгорыя·Гімназіі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Зніклі ў 2007 годзе