wd wp Пошук:

Рэспубліка Верхняя Вольта

Рэспубліка Ве́рхняя Во́льта (фр.: République de Haute-Volta), цяпер Буркіна-Фасо — самакіравальная аўтаномія ў Французскай супольнасці, а пазней — незалежная дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Назва паходзіла ад ракі Вольта, вытокі якой знаходзяцца на тэрыторыі краіны. Сталіцай быў горад Уагадугу.

Гісторыя

11 снежня 1958 года[1] на падставе вынікаў праведзенага рэферэндуму была абвешчана аўтаномная рэспубліка Верхняя Вольта. Да надання ёй статусу аўтаномнай рэспублікі яна з’яўлялася калоніяй Францыі, якая ўваходзіла ў склад Французскага Саюза.

Яшчэ за некалькі месяцаў да абвяшчэння тэрыторыі Верхняй Вольты аўтаноміяй быў створаны парламент (у снежні 1958 года — нацыянальны сход), дзе большасць галасоў атрымала вальтыйская секцыя партыі Афрыканскае дэмакратычнае аб’яднанне, якая выступала за самакіраванне.

У 1958 годзе ўрад Верхняй Вольты выказаў жаданне ўвайсці ў склад запланаванай да стварэння Федэрацыі Малі (размяшчалася на тэрыторыі Малі і Сенегала), якая існавала ў 1959—1960 гадах, аднак пад ціскам Берага Слановай Косці, з якім межавала рэспубліка, яна (як і Рэспубліка Дагамея) адмовілася ад прэтэнзій на ўваходжанне ў склад гэтай федэрацыі.

На выбарах у парламент 30 сакавіка 1959 года новая партыя прыхільнікаў самастойнасці краіны Вальтыйскі дэмакратычны саюз (ВДС) атрымала 64 з 75 месцаў.

9 снежня 1959 года ўрадам рэспублікі быў прыняты дзяржаўны сцяг.

11 снежня 1959 года Прэзідэнтам рэспублікі быў выбраны лідар партыі ВДС Марыс Ямеога (які займаў з 1958 года пасаду прэм’ер-міністра), што ўзяў курс на поўнае аддзяленне ад Францыі; у выніку першага падпісанага закона Ямеога былі забаронены ўсе палітычныя партыі, за выключэннем той, членам якой ён з’яўляўся.

11 чэрвеня 1960 года паміж Францыяй і Рэспублікай Верхняя Вольта было падпісана пагадненне[2], у выніку якога 5 жніўня 1960 года Рэспубліцы Верхняя Вольта была прадстаўлена незалежнасць[3]; у 1984 годзе дзяржава была перайменавана ў Рэспубліку Буркіна-Фасо[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Burkina Faso.(англ.)
  2. Верхняя Вольта // Т. 4. Брасос — Веш. — М. : Советская энциклопедия, 1971. — С. 560. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
  3. 1 2 History of Burkina Faso(англ.)  (недаступная спасылка). historyofnations.net. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2013. Праверана 6 лютага 2013.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Буркіна-Фасо
Катэгорыя·Зніклі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Колішнія аўтаноміі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Былыя калоніі Францыі