У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Том.
Рэнэ Фрэдэрык Том (фр.: René Frédéric Thom; 2 верасня 1923, Манбельяр, Ду, Францыя — 25 кастрычніка 2002, Бюр-сюр-Івет, Эсон, Францыя) — французскі матэматык, член Французскай акадэміі навук (1976).
Скончыў Вышэйшую нармальную школу, вучань Анры Картана. Выкладаў ва ўніверсітэтах Страсбурга і Грэнобля. З 1964 года працаваў у Інстытуце вышэйшых навуковых даследаванняў.
Галоўныя працы — у галіне алгебраічнай і дыферэнцыяльнай тапалогіі. Ужо ў дысертацыі, прысвечанай расслоеным прасторам, былі закладзены асноўныя ідэі, якія пазней былі развіты Томам у тэорыю кабардызмаў — першай так званай экстраардынарнай тэорыі кагамалогій (гэта значыць тэорыі кагамалогій, якая не задавальняе аксіёме размернасці Стынрада — Эйленберга:
H
n
0
{\displaystyle H^{n}(\star )=0}
пры
n ≠ 0
{\displaystyle n\neq 0}
, дзе
⋆
{\displaystyle \star }
— аднакропкавая прастора). За стварэнне тэорыі кабардызмаў у 1958 годзе атрымаў Філдсаўскую прэмію.