wd wp Пошук:

Рэнэ Том

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Том.

Рэнэ Фрэдэрык Том (фр.: René Frédéric Thom; 2 верасня 1923, Манбельяр, Ду, Францыя — 25 кастрычніка 2002, Бюр-сюр-Івет, Эсон, Францыя) — французскі матэматык, член Французскай акадэміі навук (1976).

Скончыў Вышэйшую нармальную школу, вучань Анры Картана. Выкладаў ва ўніверсітэтах Страсбурга і Грэнобля. З 1964 года працаваў у Інстытуце вышэйшых навуковых даследаванняў.

Галоўныя працы — у галіне алгебраічнай і дыферэнцыяльнай тапалогіі. Ужо ў дысертацыі, прысвечанай расслоеным прасторам, былі закладзены асноўныя ідэі, якія пазней былі развіты Томам у тэорыю кабардызмаў — першай так званай экстраардынарнай тэорыі кагамалогій (гэта значыць тэорыі кагамалогій, якая не задавальняе аксіёме размернасці Стынрада — Эйленберга:

H

n

( ⋆ )

0

{\displaystyle H^{n}(\star )=0}

\{\displaystyle H^\{n\}(\star )=0\} пры

n ≠ 0

{\displaystyle n\neq 0}

\{\displaystyle n\neq 0\}, дзе

{\displaystyle \star }

\{\displaystyle \star \} — аднакропкавая прастора). За стварэнне тэорыі кабардызмаў у 1958 годзе атрымаў Філдсаўскую прэмію.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  3. René Thom // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 3 4 Матэматычная генеалогія — 1997.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Таполагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Ду
Катэгорыя·Памерлі 25 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Эсон
Катэгорыя·Матэматыкі Францыі