wd wp Пошук:

Рэнэ Добры

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Рэнэ. Рэнэ́ Добры (фр.: le Bon Roi René, 16 студзеня 1409, Анжэ — 10 ліпеня 1480, Экс-ан-Праванс) — герцаг Латарынгіі (1431—1453), герцаг Анжуйскі (1434—1475), тытулярны кароль Неапаля, Іерусаліма, граф дэ Гіз (1417—1425).

Другі сын Людовіка II Анжуйскага і Іаланды Арагонскай. Дзякуючы шлюбу з Ізабелай Латарынгскай атрымаў у спадчыну герцагствы Бар (1430) і Латарынгію (1431). На апошняе герцагства існаваў яшчэ адзін прэтэндэнт, якога падтрымліваў Філіп III Добры. У вайне за Латарынгію Рэнэ трапіў у палон, дзе знаходзіўся да 1437 г.

За гэты час быў прызнаны ў якасці герцага Латарынгскага імператарам Жыгімонтам. У 1434 г. пасля смерці свайго старэйшага брата Людовіка III Анжуйскага атрымаў у спадчыну герцагствы Анжу і Праванс, а таксама статус спадчынніка бяздзетнай Джаваны II, каралевы Неапаля. Пасля яе смерці стаў намінальна каралём Неапаля.

Італьянскі паход

Вызваліўшыся з палону, Рэнэ прыбыў у Італію, каб адваяваць Неапаль, які быў захоплены каралём Арагона і Сіцыліі і ранейшым (1421—1423) спадчыннікам Джаваны II Альфонса V. У 1442 г. Рэнэ пацярпеў разгромнае паражэнне ад Альфонса V і вярнуўся ў Францыю, дзе ўтрымліваў раскошны двор у Анжэры.

Замужжа дачкі з каралём Англіі

Адыгрываў важную пасродніцкую ролю пры заключэнні Турскага перамір’я (1445) паміж Англіяй і Францыяй. У якасці адной з умоў перамір’я дачка Рэнэ Маргарыта Анжуйская (1429—1482) ажанілася з Генрыхам VI, каралём Англіі.

Свае правы на Латарынгію Рэнэ перадаў пасля смерці жонкі свайму сыну Жану II (1425—1470). Той жа Жан II ізноў спрабаваў адваяваць Неапаль у Арагонскага дому, але пацярпеў паражэнне пры Троі (1462). Пасля, скарыстаўшыся паўстаннем у Каталоніі супраць Хуана II, караля Арагона (1458—1479), Жан II спрабаваў здабыць сабе тытул графа Барселоны і ўладу над Каталоніяй, але памёр, нічога не дамогшыся.

Вобласць Анжу становіцца каралеўскай уласнасцю

Пасля смерці сына Рэнэ быў вымушаны завяшчаць Анжу Людовіку XI, які і захапіў Анжу ў 1475 г, не чакаючы смерці завяшчальніка. У 1473 г. Рэнэ канчаткова пасяліўся ў адзіным ўладанні, якое засталося ў яго  — Правансе. Тут сабраў пры сваім двары ў горадзе Экс-ан-Праванс шматлікіх паэтаў, мастакоў, музыкантаў. Рэнэ ўвайшоў у гісторыю як апошні кароль — трубадур.

Пасля смерці Рэнэ вобласць Праванс і тытул караля Неапаля перайшлі да яго пляменніка Карлу Мэнскаму (1436—1481), які насіў у якасці караля Неапаля імя Карл IV. Пасля яго бяздзетнай смерці Праванс атрымаў у спадчыну Людовік XI.

Сям’я

Рэнэ Анжуйскі і другая жонка Жанна дэ Лаваль. Дыптых працы Нікаля Фрамана. 1475-80. Луўр. Парыж

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families
  2. 1 2 3 Bibliothèque nationale de France Record #119215497 // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 11 лістапада 2019.
  3. Rene I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 Magnusson M. Chambers Biographical DictionaryW & R Chambers, 1990. — ISBN 978-0-550-16041-6
  5. 1 2 3 4 Kindred Britain
  6. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Cawley C. Medieval Lands: A prosopography of medieval European noble and royal families — P. http://fmg.ac/Projects/MedLands/ANJOU,%20MAINE.htm.
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Неапалітанскага каралеўства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Анжэ
Катэгорыя·Памерлі ў Экс-ан-Правансе
Катэгорыя·Герцагі латарынгскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 10 ліпеня
Катэгорыя·Графы дэ Гіз
Катэгорыя·Дынастыя Валуа-Анжу
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 студзеня
Катэгорыя·Герцагі Анжуйскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1480 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Герцагі Бара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1409 годзе
Катэгорыя·Дынастыя Валуа-Анжу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных