wd wp Пошук:

Рэй Юры

Рэйманд Кларэнс (Рэй) Юры (англ.: Raymond Clarence “Ray” Ewry; 14 кастрычніка 1873, Лафеет, Індыяна, ЗША — 1 кастрычніка 1937, Нью-Ёрк) — амерыканскі лёгкаатлет, васьміразовы алімпійскі чэмпіён і адзін з самых тытулаваных спартсменаў Алімпійскіх гульняў.

Біяграфія і дасягненні

Юры нарадзіўся ў горадзе Лафеет, Індыяна. У дзяцінстве ён захварэў на поліяміэліт і некаторы час павінен быў ездзіць у інваліднай калясцы. Аднак дзякуючы практыкаванням ён змог вылечыцца і пачаў займацца скачкамі для ўмацавання сваіх ног.

У 1890 годзе Юры паступіў ва ўніверсітэт Пердзью, які скончыў ў 1896 годзе. Ва ўніверсітэце ён гуляў у амерыканскі футбол і займаўся лёгкай атлетыкай, узначальваючы каманду ўніверсітэта. Ён быў 15-разовым чэмпіёнам ЗША з 1898 года па 1910 год па скачках з месца, пакуль іх не адмянілі.

Юры ўдзельнічаў у чатырох летніх Алімпійскіх гульнях з 1900 года па 1908 год (уключаючы неафіцыйныя Гульні 1906 года). Ён выйграваў кожнае спаборніцтва, у якім удзельнічаў, усталяваўшы два сусветныя рэкорды і адзін алімпійскі, заваяваўшы ў выніку дзесяць залатых медалёў. Аднак дзве з іх былі атрыманы на неафіцыйных гульнях, і таму фармальна лічыцца, што ён васьміразовы чэмпіён. Юры таксама хацеў удзельнічаць на Гульнях 1912 года (калі яму ўжо было 39 гадоў), але не быў дапушчаны.

Зноскі

  1. 1 2 Ray C. Ewry // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1873 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Скакуны трайным ЗША
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1904 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Індыяне
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Скакуны ў даўжыню ЗША
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1900 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1908 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1904 года
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Памерлі 1 кастрычніка
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1900 года
Катэгорыя·Скакуны ў вышыню ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 29 верасня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта