Рэй Чарлз (поўнае імя Рэй Чарлз Робінсан, англ.: Ray Charles Robinson; 23 верасня 1930 — 10 чэрвеня 2004) — амерыканскі сляпы музыкант, вакаліст, піяніст, аранжоўнік, аўтар песень, лідар музычнага калектыву, аўтар больш за 70 студыйных альбомаў, адзін з самых вядомых у свеце выканаўцаў музыкі ў стылях соўл, джаз і рытм-энд-блюз. Быў узнагароджаны 17 прэміямі «Грэмі», трапіў у залу славы рок-н-ролу, джазу, кантры і блюзу, у залу славы штата Джорджыя, яго запісы былі ўключаны ў Бібліятэку Кангрэса ЗША.