wd wp Пошук:

Рэйчэл Платэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Платэн.

Рэйчэл Эшлі Платэн (англ.: Rachel Ashley Platten; 20 мая 1981) — амерыканская спявачка і аўтар песень.

У перыяд з 2003 па 2014 гады Рэйчэл выпусціла некалькі незалежных альбомаў і сінглаў, а ў пачатку 2015 года падпісала кантракт з Columbia Records.

Платэн праславілася з выхадам сінгла «Fight Song», які дасягнуў шостага месца ў галоўным амерыканскім чарце Billboard Hot 100, ўзначаліў UK Chart і дасягнуў дзясяткі лепшых у некалькіх хіт-парадах па ўсім свеце. Акрамя таго, спявачка атрымала прэмію «Эмі» за жывое выкананне гэтай песні на шоў «Good Morning America». Дэбютны альбом Рэйчэл пад лэйблам Columbia Records атрымаў назву «Wildfire» і быў выпушчаны ў 2015 годзе. Дыск стаў паспяховым: дабраўся да пятга радка Billboard 200 і атрымаў залаты статус у ЗША. Другі сінгл з альбома, песня «Stand By You», таксама паказаў добрыя вынікі.

18 жніўня 2017 года адбылася прэм’ера лід-сінгла «Broken Glass» з чацвёртага альбома спявачкі «Waves», што выйшаў у свет 27 кастрычніка.

Біяграфія

Рэйчэл падчас «The Wildfire Tour»

Рэйчэл нарадзілася ў Нью-Ёрку, але вырасла ў Ньютане, штат Масачусетс, дзе хадзіла ў школу Mason-Rice. З пяці гадоў Платэн вучылася гульні на піяніна, а ў сярэдняй школе ўзяла ў рукі гітару. Падчас вучобы ў інстытуце ў рамках праграмы абмену студэнтамі будучая спявачка адправілася ў Трынідад і Табага. Па словах Рэйчал, менавіта тады яна канчаткова зразумела, што хоча займацца музыкай.[1] Пасля заканчэння вучобы яна пераехала ў прыгарад Нью-Ёрка, дзе выступала ў клубах і барах, а таксама ўдзельнічала ў дабрачынных канцэртах.

Свій першы альбом, «Trust in Me», спявачка выпусціла ў 2003 годзе.[2] Поспеху пласцінка не мела. Другі альбом, «Be Here», які выйшаў у 2011 годзе, стаў больш паспяховым.[3] Песня «1,000 Ships» нават стала сінглам і грала на амерыканскіх радыёстанцыях.[4] Іншыя песні з дыска выкарыстоўваліся як саўндтрэкі да розных серыялаў, а таксама гралі на некаторых спартыўных мерапрыемствах.

Сапраўдны поспех прыйшоў да Рэйчэл пасля выхаду сінгла «Fight Song», які дасягнуў шостага месца ў галоўным амерыканскім чарце Billboard Hot 100, ўзначаліў UK Chart і дасягнуў дзясяткі лепшых у некалькіх хіт-парадах па ўсім свеце. Акрамя таго, спявачка атрымала прэмію «Эмі» за жывое выкананне гэтай песні на шоў «Good Morning America». Таксама Платэн падпісала кантракт з лэйблам «Columbia Records», пад якім выпусціла трэці альбом — «Wildfire». Дыск стаў паспяховым: дабраўся да пятга радка Billboard 200 і атрымаў залаты статус у ЗША. Другі сінгл з альбома, песня «Stand By You», таксама паказаў добрыя вынікі.[5]

У маі 2017 года Рэйчэл паведаміла, што рыхтуе новы альбом. У чэрвені спявачка атрымала высокую ўзнагароду ад Gracie Awards за «Пазітыўны ўплыў на грамадства з дапамогай музыкі». 18 жніўня адбылася прэм’ера лід-сінгла «Broken Glass» з будучага альбома спявачкі[6], які атрымаў назву «Waves» і выйшаў у свет 27 кастрычніка[7]. Перад прэм’ерай альбома таксама былі прэзентаваныя два прома-сінглы: «Perfect for You»[8] і «Collide»[9].

У 2019 годзе Рэйчэл нарадзіла дачку ад свайго мужа Кевіна Лазана, за якога яна выйшла ў 2010 годзе. Дзяўчынку назвалі Вайлет Скай. Падчас цяжарнасці спявачка выпусціла сінгл «You Belong».

У верасні 2020 года Платэн вярнулася на сцэну з сінглам «Soldiers».

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Назва Дэталі Вышэйшая пазіцыя Сертыфікацыя
US AUS CAN IRE NZ SWE SWI UK
Trust in Me
  • Рэліз: 2003
  • Фармат: CD
Няма
Be Here
  • Рэліз: 26 красавіка 2011
  • Лэйбл: Rock Ridge
  • Фармат: Лічбавая дыстрыбуцыя, CD
Няма
Wildfire
  • Рэліз: 1 студзеня 2016
  • Лэйбл: Columbia Records
  • Фармат: Лічбавая дыстрыбуцыя, CD
51268437298535
  • RIAA: плацінавы
Waves
  • Рэліз: 27 кастрычніка 2017
  • Лэйбл: Columbia Records
  • Фармат: Лічбавая дыстрыбуцыя, CD
73 Няма
Прочырк «—» азначае адсутнасць у чарце.

Міні-альбомы

Назва Дэталі Вышэйшая пазіцыя Продажы
US
Fight Song
  • Рэліз: May 12, 2015
  • Лэйбл: Columbia Records
  • Фармат: Лічбавая дыстрыбуцыя, CD
20

Сінглы

Год Сінгл Вышэйшая пазіцыя Сертыфікацыя Альбом
US US
Adult
AUS AUT CAN GER IRE NZ SWE SWI UK
2011 «1,000 Ships» 23 Няма «Be Here»
2015 «Fight Song» 6 12135766856381 «Wildfire»
«Stand by You» 37 11442
2016 «Better Place» 21 Няма
2017 «Broken Glass» 17 Няма «Waves»
2018 «You Belong» Няма
2020 «Soldiers» Няма
Прочырк «—» азначае адсутнасць у чарце.

Узнагароды і намінацыі

Год Прэмія Катэгорыя Намінаваная работа Вынік Зноскі
2015 Teen Choice Awards Прарыў года Рэйчэл Платэн Намінацыя [17]
Песня лета «Fight Song» Намінацыя
2016 iHeartRadio Music Awards Лепшая лірыка «Fight Song» Перамога [18]
Radio Disney Music Awards Прарыў года Рэйчэл Платэн Намінацыя [19]
Billboard Music Awards Песня з лепшымі продажамі «Fight Song» Намінацыя [20]
Эмі Выдатнае музычнае выкананне на ТБ-шоу Good Morning America Перамога [21]
BMI Pop Awards Лепшая песня «Fight Song» Перамога [22]
American Music Awards Улюблёны артыст Рэйчэл Платэн Намінацыя [23]
Boston Music Awards Поп-артыст года Рэйчэл Платэн Намінацыя [24]
2017 Gracie Awards Пазітыўны ўплыў на грамадства з дапамогай музыкі Рэйчэл Платэн Перамога [25]

Зноскі

  1. Rachel Platten Talks “Fight Song,” Making A Difference And Her Long Road To The Top: Idolator Interview (нявызн.). Idolator (20 красавіка 2015). Праверана June 22, 2015.
  2. Trust In Me (нявызн.). MTV. Праверана July 30, 2012.
  3. William Ruhlmann. Be Here – Rachel Platten | Songs, Reviews, Credits, Awards (нявызн.). AllMusic (26 красавіка 2011). Праверана July 29, 2015.
  4. Bradley, Stephen. Concert review: Rachel Platten (нявызн.). The Washington Times (13 верасня 2011). Праверана February 29, 2012.
  5. Rachel Platten Premieres New Single “Stand By You”: Listen Now! (нявызн.). directlyrics.com.
  6. Rachel Platten Announces New Single ‘Broken Glass’ (нявызн.), Idolator (August 14, 2017). Праверана September 5, 2017.
  7. Rachel Platten confirms title, release date for new album(нявызн.) , Hamada Mania Music Blog (4 кастрычніка 2017). Праверана 21 кастрычніка 2017. Архівавана 5 кастрычніка 2017.
  8. Nied, Mike. Rachel Platten Makes Waves With Her Slick New Track ‘Perfect For You’ (нявызн.). Idolator (6 кастрычніка 2017). Праверана October 24, 2017.
  9. Tracy, Brianne. Rachel Platten’s New Song ‘Collide’ Is an Ode to How Her Husband Makes Her ‘Feel Perfect’ in Her Skin (нявызн.). People (20 кастрычніка 2017). Праверана October 24, 2017.
  10. Upcoming Releases (нявызн.). ‘Hits Daily Double’. HITS Digital Ventures. Архівавана з першакрыніцы December 14, 2015.
  11. American certifications – Platten, Rachel (нявызн.). Recording Industry Association of America. Праверана July 7, 2015.
  12. Ryan, Gavin. ARIA Singles: Lost Frequencies Is Number One For Second Week (нявызн.). Noise11 (1 жніўня 2015). Праверана August 1, 2015.
  13. Gold/Platinum (нявызн.). Music Canada (21 кастрычніка 2015). Праверана 24 лістапада 2015.
  14. American certifications – Platten, Rachel (нявызн.). Recording Industry Association of America.
  15. Ryan, Gavin. ARIA Singles: Flume ‘Never Be Like You’ Is No 1 (нявызн.). Noise11 (13 лютага 2016). Праверана February 13, 2016.
  16. Gold/Platinum (нявызн.). Music Canada.
  17. 2015 Teen Choice Award Winners – Full List (нявызн.). Variety. Penske Media Corporation (16 жніўня 2015). Праверана August 17, 2015.
  18. Instagram (нявызн.). Instagram (3 красавіка 2016). Праверана 17 ліпеня 2016.
  19. Music Awards 2016 (нявызн.) (недаступная спасылка). Radio Disney. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2019. Праверана 17 ліпеня 2016.
  20. Awards Finalists 2016: Billboard Music Awards Nominations (нявызн.). Billboard. Праверана 17 ліпеня 2016.
  21. THE NATIONAL ACADEMY OF TELEVISION ARTS & SCIENCES ANNOUNCES The 43rd ANNUAL DAYTIME EMMY® AWARD NOMINATIONS (нявызн.) (PDF) (недаступная спасылка). Cdn.emmyonline.org. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2016. Праверана 17 ліпеня 2016.
  22. https://vk.com/musicnews_shade?w=wall-40759514_618347
  23. http://www.theamas.com/2016/10/the-2016-american-music-awards-nominations-announced/ Архівавана 10 кастрычніка 2016.
  24. http://bostonmusicawards.com/vote/
  25. http://allwomeninmedia.org/gracies/2017-gracie-winners/
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Эмі»
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта