wd wp Пошук:

Рэзеда пахучая

Рэзеда пахучая[3], Рэзеда духмяная (Reseda odorata) — від кветкавых раслін роду Рэзеда (Reseda) сямейства Рэзедовыя (Resedaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовая травяністая расліна, якая дае галінастыя прамыя сцеблы да 80 сантыметраў вышыні. Суквецце прадстаўляе сабой каласападобную гронку з многіх кветак. Духмяная кветка мае шэсць ад белых да жаўтлявых або зеленаватых пялёсткаў, верхнія з якіх падзяляюцца на тры вузкіх, пальцападобных дзелькі[4]. У цэнтры кветкі размешчана каля 25 тычынак, на верхавінах якіх размешчаны буйныя ніцыя аранжавыя пылавікі.

Арэал

Паходзіць, верагодна, з Міжземнаморскага басейну, але часам яго можна сустрэць у дзікай прыродзе, як інтрадукаваны від у многіх частках свету[5].

Значэнне і выкарыстанне

Расліна здаўна вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны з-за яе духмяных кветак, эфірны алей якіх выкарыстоўваецца ў парфумерыі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 110. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. UC/JEPS: The Jepson Manual: Higher Plants of California(нявызн.). Праверана 7 чэрвеня 2018.
  5. Flora of North America

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэзедовыя
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1759 годзе